Студэнт года – гучыць горда!

21 снежня ў нашым універсітэце адбыўся штогадовы конкурс «Павер у сябе – 2017!» на званне «Студэнт года». У гэтым годзе ён праходзіў у васямнаццаты раз. Па традыцыі ў конкурсе прынялі ўдзел дзесяць удзельнікаў з усіх факультэтаў.

З прывітальным словам да лепшых прадстаўнікоў студэнцтва звярнулася прарэктар па выхаваўчай працы Т.В. Сакалова. Таццяна Васільеўна адзначыла, што ў гэтым годзе ў конкурсе прымаюць удзел вельмі годныя рабяты, і пажадала ім поспеху.

Сем этапаў турніру, сем цяжкіх выпрабаванняў і сем выхадаў удзельнікаў на сцэну склалі шматгранную праграму конкурсу, які доўжыўся каля трох гадзін.

Конкурсная праграма пачалася з самапрэзентацыі «Сем значных падзей у маім жыцці». Удзельнікі за паўтары хвіліны прадстаўлялі сябе як актыўную, рознабаковую асобу, якая мае за плячыма поспехі і дасягненні, жыццёвыя прынцыпы, погляды і перакананні.

Паколькі Брэст рыхтуецца да святкавання свайго тысячагоддзя, тэма творчых практыкаарыентаваных ідэя-праектаў была прысвечана нашаму гораду. На конкурсным этапе «Брэст – горад будучыні» ўдзельнікі прадставілі любімы горад як найбуйнейшы культурны і прамысловы цэнтр Беларусі, як транспартны вузел, які злучае рэспубліку з іншымі краінамі і гарадамі. У якасці хатняга задання па матывах ідэя-праектаў канкурсанты распрацавалі сацыяльныя відэаролікі «Мы – творцы будучыні». Рабяты прайшлі і інтэлектуальнае выпрабаванне «Studiosus sapiens» – «Студэнт разумны».

Наступны этап – конкурс адной песні «Вместе весело шагать…» – меў на мэце выкананне вакальнага нумара-мініяцюры аб перавагах і перспектывах факультэта (спецыяльнасці). Абавязковая ўмова – удзел у выступленні прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу.

Чарговая прыступка на шляху да перамогі – конкурс рыторыкі хуткага рэагавання «Філасофскі рынг» пад дэвізам «Тры аргументы: за ці супраць». Рабяты прадэманстравалі свае ўменні ў змадэляванай сітуацыі гутаркі пры прыёме на працу. Яны даказалі членам журы, што ў хуткай будучыні стануць пісьменнымі саіскальнікамі.

Заключным этапам конкурсу стаў «Танцавальны батл», у якім выступілі ўсе ўдзельнікі. Запальныя народныя, страсныя бальныя і сучасныя танцы гарманічна перапляліся ў адным прыгожым нумары.

Пасля шматгадзіннай праграмы наступіў хвалюючы момант выбару пераможцы. «Студэнтам года – 2017» была названа Вольга Маразюк (філалагічны факультэт). Перамога для дзяўчыны стала нечаканай. Як яна сама кажа, сапернікі былі моцнымі, а таму атрымаць гэта званне ўдвая прыемна. «Студэнт года – гучыць горда», – сказала Вольга.

Астатнія ўдзельнікі атрымалі розныя намінацыі:

  • «Эрудыт і інтэлектуал» – Аляксандра Гусева (факультэт замежных моў);
  • «Лепшая рэклама факультэта» – Марына Самкевіч (факультэт фізічнага выхавання);
  • «Зорка танцпола» – Людміла Трафімук (псіхолага-педагагічны факультэт);
  • «За волю да перамогі» – Кацярына Балабановіч (геаграфічны факультэт);
  • «За цэласнасць ладу» – Масяйчук Дзяніс (юрыдычны факультэт);
  • «Прыемнае знаёмства» – Аліна Асачук (фізіка-матэматычны факультэт);
  • «Лепшы відэарэжысёр» – Алёна Ліцук (біялагічны факультэт);
  • «Шматгранная асоба» – Дзмітрый Баранаў (гістарычны факультэт);
  • «Лепшы ідэя-праект» – Паліна Гацко (сацыяльна-педагагічны факультэт).
  • «Годны пераемнік» – Аляксандра Гусева (факультэт замежных моў).

Лаўрэаты конкурсу атрымалі падарункі ад універсітэта і прафсаюзнага камітэта БрДУ імя А.С. Пушкіна, а таксама ад партнёраў конкурсу – караоке-клуба «Жэмчуг» і аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.

Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта