Спартыўны конкурс «Каралева фітнесу»

14 снежня ў УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» прайшоў спартыўны конкурс «Каралева фітнесу». Конкурс праводзіўся з мэтай падтрымкі спартыўнай моладзі на факультэтах, укаранення новых форм і метадаў арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай працы з навучэнцамі і супрацоўнікамі, а таксама з мэтай прапаганды каштоўнасцей здаровага ладу жыцця сярод студэнтаў.

У конкурсе прынялі ўдзел 30 студэнтак 1-3 курсаў усіх факультэтаў. Праграма спаборніцтваў складалася з двух этапаў. На першым этапе адбывалася фарміраванне груп, размінка, развучванне абавязковай фітнес-праграмы. Па выніках першага этапу вызначаліся паўфіналісткі (10 чалавек), сярод якіх на другім этапе разыгрывалася далейшае першынства. Па выніках конкурсу ўладальніцай тытула «Каралева фітнесу» стала студэнтка сацыяльна-педагагічнага факультэта Дар’я Сіліч. Тытул першай віцэ-міс атрымала студэнтка гістарычнага факультэта Дар’я Курган. Другой віцэ-міс стала студэнтка фізіка-матэматычнага факультэта Дзіяна Буцкевіч. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся студэнтцы філалагічнага факультэта Анастасіі Мелішкевіч. Уладальніцай тытула «Міс грацыя» стала студэнтка філалагічнага факультэта Яніна Хвядчэня. Тытул «Міс артыстызм» атрымала студэнтка біялагічнага факультэта Ангеліна Харчанка. Віншуем цудоўных дзяўчат з высокімі спартыўнымі дасягненнямі!

Акрамя спартыўнай праграмы, на мерапрыемстве была прадстаўлена цікавая забаўляльная праграма. Студэнты юрыдычнага факультэта паказалі яркі танцавальны мікс, група спартыўнага ўдасканалення студэнтаў няпрофільнай спецыяльнасці выканала танцавальную кампазіцыю «Чырлідынг», студэнты факультэта фізічнага выхавання ўразілі гледачоў сваім выступленнем па спартыўнай аэробіцы.

Падобныя конкурсы не толькі карысныя, але і прыгожыя. Удзельнічайце ў спартыўным жыцці ўніверсітэта і балейце за любімых удзельнікаў!

Кафедра фізічнай культуры

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта