Спартыўная аэробіка прыходзіць у школу

14 снежня 2017 года на базе ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Брэста» адбыўся вучэбна-метадычны семінар і майстар-клас «Аэробіка ва ўрочнай і няўрочнай формах заняткаў па фізічнай культуры школьнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі» для настаўнікаў фізічнай культуры Маскоўскага раёна г. Брэста. Мерапрыемства праводзілася сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Маскоўскага раёна г. Брэста, ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Брэста» і кафедрай спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна».

Спартыўная аэробіка ўключана ў новыя праграмы па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» (варыянтны кампанент V-IX класаў і інварыянтны і варыянтны кампанент X-XI класаў). Прадметам форуму з’явіліся праблемы ўкаранення спартыўнай аэробікі ў вучэбны і невучэбны працэс па фізічнай культуры.

На лекцыях у вучэбным класе з прэзентацыйным матэрыялам, а затым і ў спартыўнай зале школы прайшло прамое навучанне і дыялог прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання з настаўнікамі фізічнай культуры раённага метадычнага аб’яднання і навучэнцамі сярэдніх і старэйшых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Брэста».

Вядучыя спецыялісты ў галіне аэробнай гімнастыкі Бяспутчык У.Г., Цітова Л.С., Ляховіч А.М., Ярмалюк В.А., Якубовіч С.К. на сваіх майстар-класах падзяліліся вопытам, ведамі, тэхналогіямі навучання школьнікаў спартыўнай аэробіцы.

Да развучвання базавых элементаў спартыўнай аэробікі таксама былі далучаны студэнты факультэта фізічнага выхавання, якія займаюцца ў секцыі спартыўнай аэробікі нашага ўніверсітэта. Яны ж і прадэманстравалі сваё майстэрства ў паказальных выступленнях.

Кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта