Семінар «Распазнанне фактараў суіцыдальнай рызыкі»

У рамках «Комплексу мер па прадухіленні суіцыдальных паводзін насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2015-2019 гг.» 20 снежня 2017 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў семінар «Распазнанне фактараў суіцыдальнай рызыкі» для намеснікаў дэканаў па выхаваўчай працы, куратараў вучэбных груп, спецыялістаў аддзела выхаваўчай працы, педагагічных работнікаў і студэнцкага актыву інтэрнатаў студэнцкага гарадка. Мэтай мерапрыемства было псіхалагічнае інфармаванне педагогаў і студэнтаў па пытаннях распазнання, папярэджання і прафілактыкі суіцыдальных паводзін сярод навучэнцаў.

У якасці эксперта на семінар быў запрошаны галоўны пазаштатны урач-псіхатэрапеўт УАЗ Брэсцкай вобласці Аляксандр Сяргеевіч Прыступа. Ён пазнаёміў усіх прысутных са статыстыкай па праблеме суіцыдаў у Брэсце і Брэсцкай вобласці, расказаў пра фактары рызыкі і катэгорыі людзей, найбольш схільных да гэтага віду адыкцыі. Аляксандр Сяргеевіч акцэнтаваў увагу на тым, што суіцыдальныя паводзіны ў пераважнай большасці выпадкаў здзяйсняецца псіхічна здаровымі людзьмі, і толькі 10-14 % схільных да суіцыдальных паводзін людзей пакутуюць псіхічнымі расстройствамі.

У канцы свайго выступлення А.С. Прыступа адзначыў важнасць сумеснай працы ўсіх спецыялістаў па прафілактыцы суіцыдальных паводзін сярод моладзі.

Далей удзельнікі семінара актыўна задавалі пытанні прысутным спецыялістам і абмяркоўвалі актуальныя праблемы, якія існуюць у студэнцкім асяроддзі.

Завяршыўся семінар выступленнем Ганны Паўлаўны Шывілька, педагога- псіхолага сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўніверсітэта. Яна расказала пра праблему суіцыдальнай рызыкі сярод студэнтаў I курса ўніверсітэта і дала параўнальную характарыстыку па факультэтах за 2 апошнія навучальныя гады.

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта