Сакрэты поспеху ад Дзмітрыя Кійко

Сустрэча намесніка Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Кійко са студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна адбылася 26 снежня.

На пачатку размовы Дзмітрый Мікалаевіч, расказаўшы аб паступленні ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, вучобе ў ім, нясенні тэрміновай службы, ажыццяўленні мары – атрыманні працы на дзяржслужбе, – задаў фармат сустрэчы – адкрыты дыялог.

На сустрэчы са студэнтамі Дзмітрый Кійко закрануў пытанне аб традыцыях суверэннай Беларусі, аб тым, што сёння ў Беларусі ёсць галоўнае – мірная, стабільная, прыгожая і незалежная краіна. Ёсць гераічная гісторыя, якой мы ганарымся, багатая культурная, духоўная спадчына, традыцыі, якія ўдалося не толькі захаваць, але і закласці новыя (уручэнне прэміі «За духоўнае адраджэнне» і прысуджэнне спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, «Беларускі спартыўны Алімп», Калядны турнір аматараў хакея, Рэспубліканская акцыя «Беларусь памятае» да Дня Перамогі, Рэспубліканскі патрыятычны праект «Кветкі Вялікай Перамогі», Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар», ушанаванне працаўнікоў вёскі і свята ўраджаю («Дажынкі»), Дзень беларускага пісьменства, Усебеларускі сход, Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» і інш.).

Затым Дзмітрый Кійко падзяліўся са студэнцкай моладдзю сваімі сакрэтамі поспеху – гэта добрасумленная вучоба, вывучэнне замежных моў і здаровы лад жыцця. «Каб стаць паспяховым, важна любую працу выконваць якасна, падыходзіць творча да прафесійных абавязкаў, атрымліваць ад гэтага задавальненне, – адзначыў Дзмітрый Мікалаевіч. – Толькі так будуць адкрывацца новыя гарызонты і новыя магчымасці для прафесійнага росту».

Далей студэнты задавалі пытанні госцю. Крыптавалюта як плацёжны сродак, эканамічныя формы, фінансавыя інструменты і бюджэт-2020 – тэмы, якія цікавілі навучэнцаў. Але кола пытанняў не абмяжоўвалася прафесійнымі тэмамі. Спыталі навучэнцы і пра тое, як Дзмітрый Мікалаевіч праводзіць вольны час, як у яго атрымліваецца падтрымліваць добрую фізічную форму. Госць шчыра прызнаўся, што трэба пазітыўна ставіцца да жыцця і займацца спортам. Яму, напрыклад, імпануюць футбол і заняткі ў трэнажорнай зале.

У канцы адкрытага дыялога Дзмітрый Кійко пажадаў навучэнцам заставацца патрыётамі, старанна і плённа вучыцца, паспяхова здаць сесію, каб стаць высокакваліфікаванымі спецыялістамі і годна працаваць на карысць Беларусі.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта