Рэспубліканская ўніверсіяда-2017 па цяжкай атлетыцы

Петр Асаенок З 1 па 3 лістапада 2017 года ў спартыўнай зале цяжкай атлетыкі ўстановы «Спартыўны клуб Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі» праходзілі фінальныя спаборніцтвы рэспубліканскай універсіяды-2017 па цяжкай атлетыцы.

Спаборніцтвы прайшлі ў 8 вагавых катэгорыях, у якіх прынялі ўдзел больш за 100 цяжкаатлетаў з 14 вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Многія студэнты паказалі добрыя вынікі.

Каманда нашага ўніверсітэта была прадстаўлена двума атлетамі – студэнтамі факультэта фізічнага выхавання. Асаёнак Пётр, майстар спорту міжнароднага класа па цяжкай атлетыцы, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь, удзельнік Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанейра (6 месца) падняўся на найвышэйшую прыступку п’едэстала. Дзмітрыеў Павел, майстар спорту па цяжкай атлетыцы, пераможца і прызёр Рэспубліканскіх спаборніцтваў, заняў 5 месца.

Ад усёй душы віншуем рабят і жадаем ім новых яркіх перамог!

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба

Падзяліцца: