Рэгіянальная алімпіяда па ўсеагульнай гісторыі

20 снежня 2019 года адбылося падвядзенне вынікаў Рэгіянальнай алімпіяды па ўсеагульнай гісторыі сярод старшакласнікаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій, праведзенай на базе гістарычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна. Гэта ўжо шостае штогадовае спаборніцтва юных знаўцаў гісторыі, арганізаванае кафедрай усеагульнай гісторыі.

Тэма алімпіяды гэтага года «Гарады ў гісторыі чалавецтва» невыпадковая, яна прымеркавана да тысячагадовага юбілею горада Брэста. Таму адным з заданняў спаборніцтва было напісанне эсэ «Брэст на скрыжаванні эпох і дарог». У працы ацэньваліся ўменне пастаноўкі мэты працы і абгрунтаванне яе актуальнасці, творчы характар успрымання і асэнсавання тэмы, пісьменнае выкарыстанне гістарычных фактаў і тэрмінаў, выразнасць і доказнасць асноўных палажэнняў працы. Навучэнцы паказалі не толькі свае веды па гісторыі роднага горада, але і неабыякавасць да праблем сучаснасці. Алімпіяда таксама ўключала класічныя туры: тэставы, тэарэтычны, мультымедыйны.

У інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел 68 навучэнцаў з 26 навучальных устаноў г. Брэста і Брэсцкага раёна. Па выніках алімпіяды наймацнейшымі былі прызнаны прадстаўнікі гімназіі № 2 г. Брэста, сярэдняй школы № 23, ліцэя № 1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста, сярэдняй школы № 26, гімназіі № 5 г. Брэста, гімназіі № 6 г. Брэста, сярэдняй школы № 9. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і пахвальнымі лістамі.

Кафедра ўсеагульнай гісторыі

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта