«Разам мы – Беларусь!»

«Разам мы – Беларусь!» – пад такім лозунгам адбылося адкрыццё рэспубліканскага свята «Полацк – моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь-2017» 2-3 лютага.

Не дзіўна, што менавіта Полацк прыняў эстафету ад г. Баранавічы і стаў моладзевай сталіцай-2017. Полацк – горад з багатай гісторыяй – выдатная пляцоўка для ўвасаблення шматлікіх задумак: акцый, канферэнцый і крэатыўных праектаў. Як сказаў намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця свята, «Полацк – калыска нашай дзяржаўнасці, горад са слаўнымі традыцыямі, які ў гэтым годзе будзе прымаць Дзень пісьменства, тут пройдуць святкаванні юбілею кнігадрукавання. Гэта ўсё разам створыць незабыўную атмасферу і дазволіць зрабіць горад прыгажэйшым. І, галоўнае, моладзь прыме актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах».

У святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, лідары моладзевых арганізацый, органаў студэнцкага самакіравання ВНУ, а таксама маладыя спецыялісты, пераможцы і лаўрэаты міжнародных конкурсаў з ліку студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі.

Наш універсітэт на свяце прадстаўлялі прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова, сакратар ПА ГА «БРСМ» універсітэта Міхаіл Якаўлеў, старшыня Савета студэнцкага самакіравання Сняжана Бадунец і лідар студэнцкага самакіравання сацыяльна-педагагічнага факультэта Іна Цярковіч.

На форуме абмяркоўваліся пытанні студэнцкага жыцця, арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай працы ў навучальных установах, дзейнасць моладзевых грамадскіх аб’яднанняў па рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі.

Флэш-мобы, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы, экскурсіі, канцэрт, уручэнне падзяк – святочныя дні былі яркімі, насычанымі і плённымі. Характэрна, што наш універсітэт быў адзначаны ганаровым дыпломам за значны ўклад у рэалізацыю моладзевай палітыкі.

Форум паказаў, што студэнцтва праяўляе зацікаўленасць у захаванні і прымнажэнні культурнага, інтэлектуальнага і эканамічнага багацця Рэспублікі Беларусь, а таксама ў поўнай меры ўсведамляе ўласную адказнасць за далейшае развіццё і росквіт краіны.

Іна Цярковіч (сацыяльна-педагагічны факультэт)

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта