Пушкінскія сустрэчы на філфаку–2018

6 сакавіка на філалагічным факультэце адкрыўся новы сезон «Пушкінскіх сустрэч на філфаку», у рамках якога падводзяцца вынікі розных конкурсаў і праектаў, арганізаваных для вучнёўскай і студэнцкай моладзі кафедрай рускай літаратуры і журналістыкі.

Традыцыйна ў гэтым мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі сярэдніх навучальных устаноў г. Брэста, якія маюць магчымасць пазнаёміцца з філалагічным факультэтам, сустрэцца са студэнцтвам і выкладчыкамі.

У сакавіцкіх «сустрэчах» прынялі ўдзел вучні СШ № 30 імя Д.Б. Гвішыяні. Для іх была арганізавана экскурсія па факультэце, а таксама адбылося знаёмства з выкладчыкамі і студэнтамі.

Дацэнт кафедры Людміла Садко і студэнтка філалагічнага факультэта Марыя Бугаёва правялі адкрытае пасяджэнне дыскусійнага клуба «Дэбаты» на тэму «Дзеці – гэта людзі». Тэма дэбатаў па-сапраўднаму захапіла ўдзельнікаў, пра што сведчыла гарачая дыскусія.

«Пушкінскія сустрэчы на філфаку» – новы фармат прафарыентацыйнай работы кафедры, які дазваляе школьнікам акунуцца ў атмасферу жыцця сучаснага факультэта.

Кафедра рускай літаратуры і журналістыкі

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта