Праца аб’яднала байцоў студэнцкіх атрадаў

23 верасня ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна ў рамках Усерасійскай патрыятычнай акцыі “Паклонімся вялікім тым гадам” прайшла сустрэча байцоў беларускіх і расійскіх студэнцкіх атрадаў.

Мерапрыемства адкрыла прарэктар па выхаваўчай працы нашага ўніверсітэта Таццяна Сакалова. Таццяна Васільеўна расказала пра гісторыю БрДУ, развіццё студэнцкага руху і работу Штаба працоўных спраў, пажадала ўсім плённай працы.

З прывітаннем да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуліся другі сакратар ЦК ГА “БРСМ” Аляксандр Прохараў, камандзір рэспубліканскага Штаба студэнцкіх атрадаў Надзея Шахоўская і прадстаўнікі студэнцкіх атрадаў Расіі.

У сустрэчы прымала ўдзел шэраг студэнцкіх атрадаў нашага ўніверсітэта, а іменна: педагагічны атрад “Новае пакаленне” імя Героя Савецкага Саюза П. М. Гаўрылава, педагагічны атрад “Юпітэр” імя Героя Савецкага Саюза Ц. С. Барадзіна, сэрвісны атрад “Камунальнік” імя Героя Савецкага Саюза Г. І. Вялічка, сэрвісны атрад “Турысты” імя Героя Савецкага Саюза А. А. Барэйка, сэрвісны атрад “Косава-2021” імя Пятра Кацельнікава. Прысутнічалі на сустрэчы і будаўнічыя атрады нашага ўніверсітэта: “Адважнае Сэрца” імя Героя Савецкага Саюза Л. У. Буткевіча і “Індустрыялізацыя” імя А. М. Кіжаватава.

Падчас сустрэчы працавалі пляцоўкі “Адкрыты дыялог” і “Квіз”, дзе студэнты абменьваліся працоўным вопытам і дэманстравалі свае веды ў галіне гісторыі развіцця студэнцкіх атрадаў.

Завяршылася сустрэча байцоў студатрадаў дзвюх краін праглядам фільма “Брэсцкая крэпасць”. І гэта сімвалічна, бо ў бягучым годзе мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” адзначае сваё пяцідзесяцігоддзе.

Іван Дзяркач, педагог-арганізатар аддзела выхаваўчай працы з моладдзю

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта