Практыкум «Нарматыўнае забеспячэнне і планаванне работы органаў студэнцкага самакіравання»

25 верасня 2019 года для старшыняў студэнцкіх саветаў самакіравання і іх намеснікаў у рамках школы «Вопыт» метадыст аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Наталля Уладзіміраўна Сухарук правяла практыкум «Нарматыўнае забеспячэнне і планаванне работы органаў студэнцкага самакіравання». Мэтай заняткаў стала стварэнне ўмоў для паспяховага функцыянавання студэнцкага самакіравання ва ўніверсітэце.

Студэнтам-актывістам былі прапанаваны заданні, накіраваныя на ўдасканаленне ведаў аб нарматыўным забеспячэнні студэнцкага самакіравання і развіццё навыкаў планавання, уліку і аналізу асабістай і каманднай дзейнасці, а таксама на фарміраванне ўзроўню культуры зносін у студэнцкім калектыве. Было прапанавана выказаць сваё меркаванне аб змесце працы старшыні студэнцкага самакіравання. Пасля навучэнцы ацанілі адпаведнасць работы, што рэальна выконваецца iмi, з фармальнымі функцыямі, якія пазначаны ў Палажэнні аб студэнцкім самакіраванні.

Падчас практыкума прайшло і абмеркаванне праекта Стратэгіі развіцця дзяржаўнай моладзевай палітыкі на 2020–2030 гады. Чакаецца, што Стратэгія вызначыць вектары далейшага развіцця моладзевай палітыкі, акрэсліць тыя сферы і галіны, у якіх моладзь дасць новы імпульс развіццю незалежнай Беларусі. На занятках з дакладам па гэтым пытанні выступіў Мацвей Швед, член Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета, старшыня савета студэнцкага самакіравання гістарычнага факультэта.

У канцы практыкума Н. У. Сухарук звярнула ўвагу лідараў студэнцкага самакіравання, што менавіта ад іх, ад тых, хто павінен весці за сабой, залежыць паспяховая сацыялізацыя моладзі ў сучасным грамадстве. Сваім прыкладам актывісты павінны арыентаваць сваіх аднагодкаў-студэнтаў на прадуктыўную працоўную і прафесійную дзейнасць, а таксама на развіццё якасцяў канкурэнтаздольнай асобы, гатовай да прыняцця адказных рашэнняў.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: