Прафесійны дэбют

9 красавіка 2018 года стартаваў універсітэцкі конкурс «Прафесійны дэбют» для выкладчыкаў – маладых спецыялістаў. Конкурс праводзіцца Навукова-метадычнай радай універсітэта з 2012 года з мэтай укаранення перадавога вопыту праектавання і правядзення вучэбных заняткаў, стымулявання маладых педагогаў да павышэння прафесійнай кампетэнтнасці, стварэння ўмоў для іх прафесійнай і асобаснай самарэалізацыі, усведамлення імі каштоўнасна-мэтавых прыярытэтаў у прафесійным станаўленні.

У 2018 годзе ў конкурсе ўдзельнічаюць:

  • Герасімук Цімафей Віктаравіч, выкладчык кафедры эканомікі і кіравання;
  • Кірысюк Юлія Віктараўна, выкладчык кафедры заалогіі і генетыкі;
  • Нікіціна Надзея Яўгенаўна, кандыдат філалагічных навук, выкладчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства;
  • Саванеўская Алена Мікалаеўна, выкладчык кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека;
  • Самасюк Надзея Віктараўна, кандыдат культуралогіі, старшы выкладчык кафедры гісторыі славянскіх народаў;
  • Трафімчук Дзяніс Анатольевіч, выкладчык кафедры турызму і краіназнаўства;
  • Трафімчук Таццяна Юр’еўна, кандыдат мастацтвазнаўства, старшы выкладчык кафедры сацыяльнай працы;
  • Ульяніцкая-Гамянюк Лілія Вячаславаўна, выкладчык кафедры англійскай філалогіі.

Конкурс «Прафесійны дэбют» праводзіцца ў тры этапы. Першы этап конкурсу – педагагічная прэзентацыя «Маё прафесійнае крэда» – адбудзецца 11.04.2018 у 15.00 у аўд. 317 навучальнага корпуса № 1. На другім этапе канкурсанты праводзяць адкрытыя практычныя або лабараторныя заняткі (графік правядзення конкурсных навучальных заняткаў). На трэцім этапе (30.05.2018 у 15.00 у аўд. 317 навучальнага корпуса № 1) удзельнікамі выконваюцца конкурсныя заданні, распрацаваныя членамі аргкамітэта конкурсу.

Запрашаем выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта падтрымаць канкурсантаў!

Навукова-метадычная рада

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта