Поспехі ўніверсітэта на «Fest-ART.by»

З 17 па 19 снежня 2017 года праходзіў Рэспубліканскі фестываль творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Fest-ART.by» пад дэвізам «Моладзь свету: самабытнасць, салідарнасць, супрацоўніцтва». Студэнты нашага ўніверсітэта прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх шасці намінацыях. Прыемным момантам стала ўзнагароджанне прадстаўнікоў БрДУ на ўрачыстым закрыцці фестывалю 19 снежня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску:

  • Дыплом за актыўны ўдзел у рэспубліканскім фестывалі (БрДУ імя А.С. Пушкіна);
  • Дыплом I ступені рэспубліканскага конкурсу відэаэсэ «Пункт гледжання: выбар, час, магчымасць» (Зохрэ Аннамаўламава, Сулейман Авезліеў, Іззат Даўлетаў, Лейла Матніязава);
  • Дыплом II ступені рэспубліканскага конкурсу міжвузаўскіх інавацыйных праектаў і інфармацыйна-метадычных модуляў «Студэнцтва свету: творчая садружнасць» (кіраўнік клубнага аб’яднання студэнтаў «Дыялог культур» Зінаіда Сцяпанаўна Ляўчук);
  • Дыплом II ступені рэспубліканскага інтэрактыўнага праекта «Мой родны кут, як ты мне мілы» (Халнепес Тараеў, Білбіл Эрашова, Гаўшутхан Суханбердыеў, Зохрэ Аннамаўламава);
  • Дыплом II ступені рэспубліканскага конкурсу квест-ініцыятыў «VADE MECUM» (творчы калектыў студэнтаў, кіраўнік Людміла Іванаўна Капіца);
  • Дыплом за ўдзел у рэспубліканскай выставе-конкурсе «Асэнсаванне спрадвечнага» (Лейла Матніязава).

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: