Поспехі нашых спартсменаў працягваюцца!

Адгрымелі экзамены, прыйшла пара канікул, толькі спартсменам на факультэце фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта не да адпачынку.

З 24 па 26 студзеня ў Магілёве праходзілі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды–2018 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Студэнты факультэта фізічнага выхавання годна выступілі там:

  • І месца ў бегу на 60 м з бар’ерамі – Зданевіч Арсеній, 5 курс;
  • III месца ў спартыўнай хадзьбе на 3 000 м – Лукашэвіч Вольга, 1 курс;
  • II месца ў спартыўнай хадзьбе на 5 000 м і II месца ў спартыўнай хадзьбе на 10 000 м – Палякоў Дзяніс, 1 курс;
  • III месца ў бегу на 200 м – Рапека Яна, 1 курс;
  • III месца ў спартыўнай хадзьбе на 5 000 м і III месца ў спартыўнай хадзьбе на 10 000 м – Струнец Віталь, 2 курс;
  • II месца ў бегу на 3 000 м – Радзяюк Карына, 4 курс.

Дарэчы, Зданевіч Арсеній не менш паспяхова выступіў на Кубку Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў Гомелі 3 лютага, у якім заняў II месца ў бегу на 60 м з бар’ерамі.

З 31 студзеня па 3 лютага ў дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установе «Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па водных відах спорту» прайшоў адкрыты Кубак Беларусі па плаванні. Спаборніцтвы былі асабістыя з камандным залікам, адкрытыя для ўдзелу замежных спартсменаў. Кубак з’яўляўся адборачным на чэмпіянат Еўропы (3–9 жніўня 2018 г., Глазга, Вялікабрытанія), чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў (3–8 ліпеня 2018 г., Хельсінкі, Фінляндыя) і III юнацкія Алімпійскія гульні (1–12 кастрычніка 2018 г. , Буэнас-Айрэс, Аргенціна). Па выніках спаборніцтваў студэнтка факультэта фізічнага выхавання Юлія Лэмке тройчы ўздымалася на п’едэстал гонару:

  • І месца ў эстафеце 4*100 м комплекс;
  • II месца – плаванне брасам 50 м;
  • III месца – плаванне брасам 100 м.

Сярод мужчын вызначыўся студэнт факультэта фізічнага выхавання Сяргей Гулецкі, які стаў у складзе каманды першым у эстафеце 4*200 м вольным стылем.

Таксама з 1 па 4 лютага ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» ў Мінску прайшоў адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па стральбе з лука ў памяшканні, на якім выступаў студэнт першага курса факультэта фізічнага выхавання Мікіта Калядзіч. Ён заняў трэцяе месца ў складзе каманды Брэсцкай вобласці.

І, вядома ж, мы не можам не згадаць поспехі нашых бадмінтаністаў. З 30 студзеня па 2 лютага ў Мінску праходзіў Чэмпіянат Беларусі па бадмінтоне. На ім паспяхова выступілі студэнты факультэта фізічнага выхавання:

  • Вярбіцкая Мар’яна:
    • II месца ў жаночым адзіночным разрадзе;
    • II месца ў намінацыі «жаночая пара»;
    • III месца ў міксце.
  • Кузьміцкі Дзмітрый:
    • І месца ў намінацыі «мужчынская пара»;
    • III месца ў міксце.

Рабяты ўнеслі важкі ўклад у скарбонку каманды нашай вобласці і занялі I агульнакаманднае месца.

Прымайце віншаванні! Вы малайцы!!!

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба

Падзяліцца: