Памяць сэрца

Дзень памяці і смутку “Мы памятаем, мы ганарымся!” для кіраўніцтва і студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна меў працяг у парку 1 Мая каля брацкай магілы савецкіх воінаў, якiя загінулi ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Удзельнікі мітынгу-рэквіема – рэктар Ганна Мікалаеўна Сендзер, прарэктар па выхаваўчай працы Т. В. Сакалова, прадстаўнікі дэканскага корпуса, аддзела выхаваўчай працы з моладдзю, студэнты – усклалі кветкі да мемарыяла, утварылі кампазіцыю “Памяць сэрца” з запаленых лампад і роўна ў 12.00 далучыліся да рэспубліканскай хвіліны маўчання.

Падзяліцца: