Памятны велапрабег, прысвечаны 72-годдзю Вялікай Перамогі

5 мая 2017 года ў нашым універсітэце быў дадзены старт памятнаму велапрабегу, прысвечанаму Дню Перамогі. Гэтая велаакцыя стала для факультэта фізічнага выхавання традыцыйнай: ужо ў пяты раз дацэнт кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека А.М. Герасевіч, сакратар дэканата А.Г. Пархац і студэнты выпускнога курса адпраўляюцца ў своеасаблівае падарожжа да помнікаў на ўскраінах Брэста, што ўвекавечваць подзвіг берасцейцаў і воінаў-абаронцаў Брэста ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Перад пачаткам прабегу з пажаданнем на дарогу да яго ўдзельнікаў звярнуўся ветэран кафедры аздараўленчай і лячэбнай фізічнай культуры, дацэнт У.С. Бакавец. Да яго слоў з пажаданнямі паспяховага правядзення акцыі далучыўся дэкан факультэта фізічнага выхавання С.А. Суркоў.

Траса прабегу традыцыйна пралягае па месцах памяці, звязаных з расстрэлам і гібеллю ваеннапалонных і жыхароў Брэста ў ваколіцах горада. На кожным прыпынку маршруту студэнты і выкладчыкі правялі ўборку помнікаў і навакольнай тэрыторыі, усклалі вянкі і кветкі. Схіліўшы галовы, удзельнікі акцыі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых у гады вайны салдат і мірных жыхароў.

Мы жывём у мірны час, ад нас далёкія жахі вайны, і ніхто з нас ні на хвіліну не можа сабе ўявіць, што гэта такое. Мы ведаем пра гераічныя ўчынкі нашых суайчыннікаў, вывучаючы гісторыю па кнігах і іншых крыніцах, слухаючы апавяданні ветэранаў вайны, якіх усё менш і менш побач з намі. Але мы ўсяго толькі ведаем, а ветэраны ў гэтай вайне ўдзельнічалі і тварылі Перамогу. Яны заслужылі нашу глыбокую павагу.

Моцнага здароўя вам, дарагія ветэраны!
Вечная памяць загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны!

Ганна Аляксюк,
студэнтка 4 курса факультэта фізічнага выхавання,
удзельніца велапрабегу

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта