«Падары каляднае цяпло»

Напярэдадні Каляд і Новага года ў БрДУ імя А. С. Пушкіна праходзіць акцыя «Падары каляднае цяпло». У яе межах 20 снежня студэнты-валанцёры факультэта замежных моў і намеснік дэкана па выхаваўчай працы Ю. А. Цішчанка наведалі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Брэста.

Студэнты-валанцёры вырашылі адправіцца менавіта ў гэты цэнтр, таму што ў ім функцыянуюць два аддзяленні для людзей з асаблівасцямі псіхічнага развіцця, старэйшых за 18 гадоў. Тут яны займаюцца творчасцю, маюць магчымасць мець зносіны і быць дзе-небудзь, акрамя хаты.

Навучэнцы факультэта замежных моў павіншавалі выхаванцаў цэнтра з надыходным Новым годам і падарылі салодкія падарункі, а таксама канцылярскія тавары для творчасці і рукадзелля, якія збіралі ўсім факультэтам.

Выхаванцы цэнтра былі вельмі радыя гасцям і падарункам: яны праспявалі навагоднюю песню, а таксама паказалі свае майстэрні, у якіх праводзяць шмат часу разам са спецыялістамі цэнтра.

Сустрэча атрымалася кранальнай і эмацыянальнай. Добры ўчынак студэнтаў быў ацэнена шчырымі ўсмешкамі і цёплымі словамі падзякі. А гэта і ёсць найвышэйшая ўзнагарода за добраахвотніцкую працу для валанцёраў факультэта замежных моў, таму што яны штодня імкнуцца рабіць свет дабрэйшым.

Факультэт замежных моў

Падзяліцца: