Пачалася Сусветная летняя ўніверсіяда

3 ліпеня 2019 года ў Неапалі (Італія) стартавалі самыя буйныя студэнцкія спартыўныя гульні – Сусветная ўніверсіяда. У гэты ж дзень у студэнцкай вёсцы ХХХ Сусветнай летняй універсіяды быў узняты сцяг нашай краіны, і гэта падзея супала з Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Нашу краіну на гэтых прэстыжных спаборніцтвах прадстаўляюць 45 спартсменаў. Яны будуць спаборнічаць у 8 відах спорту: гімнастыка спартыўная, гімнастыка мастацкая, дзюдо, лёгкая атлетыка, плаванне, тэніс, тхэквандо, фехтаванне.

БрДУ імя А.С. Пушкіна на ўніверсіядзе прадстаўляюць тры студэнткі факультэта фізічнага выхавання:

  • Лемке Юлія – плаванне;
  • Гнядзько Кацярына – лёгкая атлетыка;
  • Іванішчанка Ганна – фехтаванне.

Юлія Лемке Кацярына Гнядзько Ганна Іванішчанка

Фармат сусветных студэнцкіх спаборніцтваў зведаў істотныя змены: ён максімальна набліжаны да фармату Алімпійскіх гульняў, адзначае аргкамітэт. Упершыню ў гісторыі студэнцкая вёска размясцілася на двух круізных лайнерах.

Студэнцкія спаборніцтвы па плаванні даюць магчымасць пазмагацца за алімпійскія ліцэнзіі ў Токіа–2020.

Сусветная універсіяда 2019 года – трыццатая па ліку, першая была праведзена таксама ў Італіі 60 гадоў таму.

To be Unique! Будзь унікальным! – абвяшчае слоган ХХХ Сусветнай універсіяды!

Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту

Падзяліцца: