Навагодні настрой – кожнаму дзіцяці

9 снежня 2019 года быў дадзены старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», мэта якой – падарыць навагодні настрой кожнаму дзіцяці, прымусіць паверыць у цуд і зрабіць гэты Новы год незабыўным.

Добрыя і цёплыя сэрцы студэнтаў і выкладчыкаў псіхолага-педагагічнага факультэта не змаглі застацца абыякавымі. Стартам акцыі ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» стала правядзенне дабрачыннага кірмаша па рэалізацыі кандытарскіх вырабаў, які прайшоў 17 снежня 2019 года на псіхолага-педагагічным факультэце. На атрыманыя сродкі студэнты набылі гімнастычныя масажныя мячы, развівальныя гульні для дробнай маторыкі рук і магнітны лабірынт для дзяцей дзяржаўнай установы спецыяльнай адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі “Веда” г. Брэста».

23 снежня 2019 г. прадстаўнікі факультэта (дэкан Нічышына Т. В., старшы выкладчык кафедры педагогікі пачатковай адукацыі Ткачук Г. М., студэнтка 4-га курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» Шахалевіч Кацярына) наведалі свята і акунуліся ў зімовую казку «ЦКРНіР “Веда”». З самага пачатку прадстаўлення казачныя героі захапілі дзяцей у свет казкі і чараўніцтва. Рабяты разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і Бабай Ягой гулялі, танцавалі, вадзілі карагоды.

З цёплымі пажаданнямі ў адрас дзяцей і бацькоў выступіла дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта Нічышына Т. В.

З Новым годам! Няхай надыходны год будзе добрым, чароўным і казачным!

Шахалевіч Кацярына,
студэнтка 4-га курса псіхолага-педагагічнага факультэта

Падзяліцца: