«На шляху да прафесійных вяршынь»

«На шляху да прафесійных вяршынь» – менавіта гэтыя словы сталі дэвізам лінейкі выпускнікоў, якая прайшла ў нашым універсітэце 8 чэрвеня. У 2017 годзе сцены БрДУ з апошнім званком пакідаюць 1373 навучэнцы дзённай формы атрымання адукацыі.

Ганаровага права падняць сцяг пад гукі гімна ўніверсітэта ўдастоіліся выпускнікі: студэнт факультэта фізічнага выхавання Уладзімір Сяргееў і студэнтка фізіка-матэматычнага факультэта Сняжана Бадунец. Са словамі-пажаданнямі выступіла рэктар універсітэта Ганна Мікалаеўна Сендзер. Яна выказала ўпэўненасць у тым, што нашы выпускнікі будуць годна працаваць на карысць краіны, і падкрэсліла, што дзверы alma mater заўсёды адчынены для іх. Таксама звярнуўся да выпускнікоў старшыня Брэсцкага гарадскога савета дэпутатаў Мікалай Васільевіч Красоўскі, які пажадаў ім высока несці сцяг аўтарытэту, славы і ідэй універсітэта.

Важны момант лінейкі – узнагароджанне лепшых студэнтаў і іх бацькоў. Адораныя і мэтанакіраваныя выпускнікі некалькі гадоў спасцігалі азы будучай прафесіі – і вось першыя крокі ў ёй зроблены, а старанні ацэнены па вартасці.

Студэнты БрДУ падрыхтавалі святочную праграму. Фізіка-матэматычны факультэт выканаў танцавальны флэш-моб аб непаўторных гадах універсітэцкага жыцця, выступіла зборная каманда ўніверсітэта па спартыўнай аэробіцы, а навучэнцы розных факультэтаў выканалі музычныя кампазіцыі, прысвечаныя педагогам, alma mater, бацькам, Беларусі.

Самая кранальныя хвіліны свята – гэта выкананне вальса, які стаў для выпускнікоў танцам-успамінам. Яны закружыліся ў яго віхуры, і перад іх вачыма пранесліся лекцыі і адказы ля дошкі, удзел у навуковых і творчых мерапрыемствах – усё ўніверсітэцкае жыццё. Яно завяршылася – і ўжо заўтра рабяты з цеплынёй у сэрцы будуць успамінаць гукі апошняга званка, які перагарнуў чарговую старонку ў іх вялікай кнізе жыцця і адзначыў пачатак новага этапу, дзе ўчорашніх студэнтаў чакаюць новыя ўражанні і сустрэчы. Усё гэта трохі хвалюе, але выпускнікі нашага ўніверсітэта гатовыя расхінуць свае крылы і ляцець насустрач марам, пакараць прафесійныя вяршыні.

Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта