«Моладзевы лідар: кампетэнтны, ініцыятыўны, самастойны, сацыяльна адказны»

«Моладзевы лідар: кампетэнтны, ініцыятыўны, самастойны, сацыяльна адказны» – пад такой назвай 29 кастрычніка 2019 года прайшоў семінар для студэнцкага актыву ўніверсітэта, арганізаваны аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел 25 студэнтаў – старшыні і іх намеснікі студэнцкіх саветаў самакіравання факультэтаў.

Рыхтуючыся да гэтага семінара, арганізатары ставілі перад сабой мэту стварыць умовы для навучання лідараў студэнцкага самакіравання навыкам эфектыўнай працы ў калектыве аднадумцаў.

У ходзе мерапрыемства вынікамі свайго навуковага даследавання ў сферы студэнцкай лідарства падзялілася старшы выкладчык кафедры сацыяльнай працы Маргарыта Мікалаеўна Мозерава. Яна прапанавала ўдзельнікам паразважаць над тым, хто такі кампетэнтны лідар, як змяняецца падыход да разумення «лідара» ў сучасных сацыякультурных умовах. Па выніках дыскусіі і самаацэнкі лідарскай кампетэнтнасці студэнты змаглі вызначыць асобасную траекторыю росту ў лідарстве.

З вялікай цікавасцю актывісты прынялі ўдзел у сітуацыйнай гульні «Каму аддаць сэрца?». Удзельнікам трэба было аб’яднацца ў каманду (кансіліум хірургаў) і прыняць адказнае рашэнне, выбраўшы аднаго кандыдата з пяці прэтэндэнтаў на перасадку сэрца. Гульня была накіравана на развіццё ва ўдзельнікаў уменняў пераконваць, працаваць у камандзе, пачуцця адказнасці за прыняцце рашэнняў.

Праграма завяршылася рэфлексіяй, дзе кожны змог прааналізаваць сваю працу і выказаць прапановы і пажаданні арганізатарам.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: