Моладзь! Традыцыі! Будучыня!

«Моладзь! Традыцыі! Будучыня!» – гэтыя словы суправаджаюць усіх маладых людзей, якія з году ў год уступаюць у студэнцкія атрады. Актыўныя і ініцыятыўныя юнакі і дзяўчаты падтрымліваюць традыцыі мінулых гадоў працаваць летам на карысць Беларусі, каб яна станавілася багацейшай у эканамічнай, адукацыйнай і культурнай сферах. Таму не дзіўна, што 7 мая на абласным адкрыцці трэцяга працоўнага семестра «Лета–2018» унутраны дворык навучальнага корпуса № 1 нашага ўніверсітэта быў поўны ўсмешлівых рабят – яны атрымлівалі працоўныя пуцёўкі. Таксама працоўныя пуцёўкі былі ўручаны першым сакратарам «БРСМ» Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў.

Старт трэцяму працоўнаму семестру даў першы сакратар ГА «БРСМ» Юрый Сегянюк. У прывітальным слове ён акцэнтаваў увагу моладзі на тым, што нішто не яднае людзей так, як супольная праца. Рэктар нашага ўніверсітэта Ганна Сендзер, звяртаючыся да студэнцтва, адзначыла, што кіраўніцтва ўніверсітэта ганарыцца высокай паспяховасцю навучэнцаў і іх жаданнем зрабіць родную Беларусь лепшай, а змена інтэлектуальнай дзейнасці на працоўную абавязкова пойдзе ім на карысць. Таксама з пажаданнямі плённа працаваць перад студэнцтвам выступілі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Ляўковіч, камандзір абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Мікалай Лугаўской, ветэран студатрадаўскага руху Анатоль Сакажынскі і прарэктар па выхаваўчай працы БрДТУ Наталля Ялавая.

За гады ўдзелу ў студатрадаўскім руху студэнты Брэстчыны добра зарэкамендавалі сябе. У іх працаўладкаванні сёння зацікаўлены тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Брэста, брэсцкі аэрапорт, Нацыянальны парк «Белавежская пушча», гандлёвае прадпрыемства «Перспектыўныя гандлёвыя тэхналогіі». Працаваць рабяты будуць і ў загарадных дзіцячых аздараўленчых лагерах, на палях аграпрадпрыемстваў і, вядома, выконваць розныя працы ў альма-матар. А ў Год малой радзімы студэнты будуць працаваць з яшчэ большым энтузіязмам, чым звычайна. Яны ўпэўнены, што паспяхова здадуць свой працоўны экзамен.

Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта