Міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя “Слова ў мове, маўленні, тэксце”

21–22 мая на філалагічным факультэце адбылася Міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя “Слова ў мове, маўленні, тэксце”. Гэта ўжо 5-я канферэнцыя ў міжнародным фармаце, арганізаваная кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства. Сімвалічна, што канферэнцыя прайшла напярэдадні значымых для філалагічнай грамадскасці дат: 24 мая – Дзень святых роўнаапостальных Кірылы і Мефодзія, настаўнікаў славенскіх (свецкая назва свята – Дзень славянскай пісьменнасці і культуры), а 25 мая – Дзень філолага.

Праграму канферэнцыі склалі 110 дакладаў. Прадстаўлены ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі (БрДУ імя А.С. Пушкіна, БрДТУ, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН РБ, ВДУ імя П.М. Машэрава, ГрДУ імя Янкі Купалы), Расіі (Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт, Тульскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Л.М. Талстога), Украіны (Сумскі дзяржаўны ўніверсітэт), Балгарыі (Шуменскі ўніверсітэт імя Епіскапа Канстанціна Праслаўскага), Славакіі (Універсітэт Каменскага).

Удзельнікі пленарнага пасяджэння заслухалі даклады студэнтаў. Узнікла дыскусія, былі зададзены пытанні дакладчыкам. Адбылася плённая і зацікаўленая размова пра актуальныя праблемы філалагічнай навукі.

На адкрыцці канферэнцыі прайшло ўзнагароджанне пераможцаў завочнай алімпіяды па рускай мове сярод навучэнцаў Брэстчыны “Крокі ў лінгвістыку”.

Загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства В.Б. Пераход

Падзяліцца: