Круглы стол для кіраўнікоў і куратараў юрыдычных клінік

У рамках праекта «Распрацоўка і выданне метадычнага дапаможніка для куратараў-выкладчыкаў па курсе "Школа прававой асветы"» 10 лютага 2017 года на базе вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка» юрыдычнага факультэта ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» быў праведзены Рэспубліканскі круглы стол для кіраўнікоў і куратараў клінік «Права на кожны дзень» (Street Law), дзе сабраліся прадстаўнікі юрыдычных клінік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебскага філіяла Установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт "МІТСА"», Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы Фонду «Еўразія» за кошт сродкаў, выдзеленых Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Адкрыла круглы стол дэкан юрыдычнага факультэта Грыгаровіч Алена Мікалаеўна. Яна адзначыла важнасць юрыдычнай клінічнай адукацыі для навучання студэнтаў, а таксама тое, што мерапрыемства сімвалічна прымеркавана да 15-годдзя Юрыдычнай клінікі БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Далей выступіла старшы выкладчык кафедры крымінальна-прававых дысцыплін, распрацоўшчык праграмы факультатыўнага курса «Школа прававой асветы» Алеся Віктараўна Глухава з дакладам на тэму «Факультатыўны курс "Школа прававой асветы" як аснова для навучання студэнтаў практычным навыкам».

Практычныя аспекты выкарыстання вучэбна-метадычнага дапаможніка «Школа прававой асветы» для арганізацыі працэсу навучання па накірунку «Клініка Права на кожны дзень» акрэсліла загадчык вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка» Людміла Алегаўна Шарайзіна.

Практычнай часткай круглага стала стаў трэнінг на тэму «Педагагічныя і псіхалагічныя асаблівасці выкладання права непаўналетнім», праведзены дацэнтам кафедры сацыяльнай працы, кандыдатам педагагічных навук, дацэнтам Ларысай Аляксандраўнай Сілюк.

Студэнты 5 курса юрыдычнага факультэта Андрэй Васілеўскі і Крысціна Данілевіч прадэманстравалі ўдзельнікам круглага стала трэнінг «Гвалт у сям’і».

У заключнай частцы круглага стала старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, куратар юрыдычнай клінікі напрамку Street Law Крысціна Дзмітрыеўна Савіцкая падзялілася вопытам выкарыстання вучэбна-метадычнага дапаможніка «Школа прававой асветы» ў дзейнасці юрыдычных клінік.

Удзельнікі круглага стала адзначылі высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства і падкрэслілі значнасць выдання вучэбна-метадычнага дапаможніка для развіцця юрыдычнай клінічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Дзякуем усiм за актыўны ўдзел!

Юрыдычная клініка

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта