Конкурс па міжнародным публічным праве імя Ф.Джэсапа–2018

26-28 студзеня 2018 г. каманда студэнтаў юрыдычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна прыняла ўдзел у самым прэстыжным конкурсе па міжнародным праве – Нацыянальным адборачным раўндзе конкурсу па міжнародным публічным праве імя Ф. Джэсапа.

Наш універсітэт традыцыйна ўдзельнічае ў гэтым конкурсе, пачынаючы з 2010 г. У мінулым годзе каманда заняла 3-е месца і была ўдастоена гонару наведаць міжнародныя раўнды ў Вашынгтоне (США) у якасці Observer team.

У 2018 г. БрДУ імя А.С. Пушкіна ў Нацыянальным раўндзе прадстаўляла каманда юрыдычнага факультэта ў складзе: Грэчына Аліса (4 курс), Назарук Марыя (4 курс), Тарскі Аляксей (3 курс), Радзівончык Анастасія (2 курс) і Хільчук Кірыл (2 курс). Падрыхтоўку да конкурсу каманда пачала ў верасні 2017 г. На працягу некалькіх месяцаў студэнты пад кіраўніцтвам трэнераў – старшага выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Сліўко Вольгі Якаўлеўны і магістранта Яцкевіч Вікторыі Юр’еўны – рыхтавалі пісьмовыя і вусныя пазіцыі па прадстаўленай справе.

Конкурс імя Ф. Джэсапа – гэта міжнароднае спаборніцтва ў форме гульнявога судовага працэсу. Студэнты-юрысты выступаюць на конкурсе ў ролі адвакатаў, прадстаўляючы вусныя і пісьмовыя пазіцыі сваіх кліентаў (дзяржаў) у Міжнародным Судзе ААН па выдуманай, але часта заснаванай на рэальных падзеях, спрэчцы. Тэматыка гэтага года – рэчаіснасць арбітражных рашэнняў, рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і ваенныя дзеянні на моры.

У гэтым годзе Адміністратару Беларускага Нацыянальнага адборачнага раўнда Асацыяцыі міжнароднага права і арбітражу (BILA) (Мінск, Беларусь) удалося немагчымае – упершыню ў конкурсе было зарэгістравана 15 каманд, а ў вусных раўндах удзельнічала 12 каманд студэнтаў, якія прадстаўлялі вядучыя мінскія і ўсе рэгіянальныя ВНУ краіны , судзілі раўнды больш за 60 суддзяў з 15 краін свету, у тым ліку з ЗША, Вялікабрытаніі, Грузіі, Украіны, Эстоніі і Расіі.

Нашы рабяты ў гэтым годзе даказалі сваё права называцца лепшай рэгіянальнай камандай. Наша каманда атрымала спецыяльныя ўзнагароды – «Best Regional Team» і – упершыню – «Best Memorial» (лепшая пісьмовая работа).

Па выніках конкурсу мы занялі ганаровае 3-е месца, саступіўшы пальму першынства юрыдычнаму факультэту БДУ (1-е месца) і камандзе МІПСА (2-е месца).

Асаблівую падзяку каманда выказвае за дапамогу ў падрыхтоўцы ўдзельнікаў Jessup мінулых гадоў Яцкевіч Вікторыі, Піваварчук Дар’і і Гарбачуку Сяргею Мікалаевічу.

Удзельнікі каманды Jessup–2018 аб конкурсе:

Марыя Назарук (4 курс)

«Конкурс імя Ф. Джэсапа – гэта ўнікальная магчымасць для студэнтаў з вельмі многіх краін свету атрымаць неацэнны вопыт і практычныя навыкі, якія ў далейшым яны змогуць прымяніць у сваёй прафесійнай дзейнасці. Высокі прафесіяналізм суддзяў, актуальнасць пытанняў, адказы на якія неабходна знайсці удзельнікам конкурсу, вельмі прыязная атмасфера робяць конкурс імя Ф. Джэсапа арыгінальным, цікавым і дазваляюць студэнтам самаўдасканальвацца і адкрываць новыя межы. Для нашай каманды ўдзел у такім конкурсе паслужыў таксама адпраўным пунктам для пачатку дружбы, і зараз мы ўжо не проста каманда, мы – Jessup family».

Анастасія Радзівончык (2 курс)

«Лічу, што такія конкурсы важныя і павінны быць часткай жыцця кожнага будучага спецыяліста. Па-першае, для праверкі сябе на трываласць, для таго, каб зразумець межы сваіх магчымасцяў і выпрацаваць стратэгію іх далейшага пашырэння. А па-другое, падобныя мерапрыемствы дазваляюць сустрэцца з людзьмі, якія дасягнулі сур’ёзных поспехаў у галіне сваёй прафесійнай дзейнасці, і ўсвядоміць, што пры належнай стараннасці і імкненні, правільнай пастаноўцы мэтаў няма нічога немагчымага».

Кірыл Хільчук (2 курс)

«Удзельнічаю ў конкурсе Jessup першы год. Лічу, што ён дае вялікі вопыт для будучых юрыстаў, дазваляе трэніраваць свае навыкі выступлення ў судзе, а таксама дапамагае спраўляцца з хваляваннем. Конкурс праходзіць цалкам на англійскай мове, што дазваляе практыкаваць свой юрыдычны англійскі. Пасля спаборніцтваў ёсць магчымасць пагутарыць з партнёрамі лепшых юрыдычных фірмаў і адвакацкіх бюро Беларусі, што таксама з’яўляецца неабходным фактарам поспеху і развіцця.

Хачу сказаць дзякуй арганізатарам мерапрыемства. Абавязкова буду ўдзельнічаць у наступным годзе».

Аліса Грэчына (4 курс)

«Конкурс імя Ф. Джэсапа паказаў, што людзі, якія прыкладаюць намаганні дзеля дасягнення пэўных вынікаў, заўсёды маюць, хоць і невялікі, але поспех, што адкрывае новыя магчымасці і перспектывы. Спаборніцтвы даюць шанс ацаніць свае сілы і ліквідаваць недахопы, якія перашкаджаюць далейшаму руху наперад. І таму ў наступным годзе мы абавязкова заваюем золата!»

Аляксей Тарскі (3 курс)

«Мут корт імя Ф. Джэсапа – гэта тое мерапрыемства, на якое павінен імкнуцца трапіць кожны студэнт юрыдычнага факультэта. Пабываўшы там, ты адкрываеш для сябе новыя гарызонты, як у рамках сваёй спецыяльнасці, так і ў цэлым у сваім жыцці. Гэты конкурс дае неверагодную магчымасць паспрабаваць свае сілы і веды ў нечым большым, дазваляе завесці новых сяброў, а таксама пагутарыць з юрыстамі-практыкантамі з усяго свету. Джэсап – гэта новыя эмоцыі, якія, аднойчы адчуўшы, ужо ніколі не забудзеш. Джэсап – гэта новы вопыт, што дазваляе адысці ад універсітэцкай руціны і пабыць у зусім новай атмасферы. Паспрабаваўшы Джэсап аднойчы, хочацца гэта паўтарыць зноў. Нездарма сярод удзельнікаў з усяго свету ходзіць прыказка: Jessup once – Jessup forever!»

Віншуем нашу каманду!

Сліўко В.Я.,
старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

Дадаткова пра Jessup–2018 у Беларусі можна прачытаць:
http://www.belta.by/society/view/studenty-bgu-i-mitso-predstavjat-belarus-na-juridicheskom-konkurse-v-ssha-286881-2018/
https://arzinger.by/news-2/jessup_2018/

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта