Кацярына Валадкевіч і Святлана Міхайлаўна Вінідзіктава – стыпендыяты Прэзідэнцкага спартыўнага клуба!

13 снежня 2017 года ў зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта прайшло вельмі значнае ў жыцці маладых спартсменаў нашай краіны мерапрыемства – цырымонія ўручэння імянных пасведчанняў стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На 2018 год цэнтральным саветам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба былі вызначаны рэкордныя 245 перспектыўных спартсменаў і трэнераў-выкладчыкаў.

На цырымоніі прысутнічаў увесь цвет беларускага спорту: 178 з 210 спартсменаў падымаліся на п’едэсталы кубкаў і чэмпіянатаў свету і/ці Еўропы ў розных узроставых групах. Найбольш яркія выступленні цяперашніх удзельнікаў праекта ў адыходзячым годзе былі адзначаны арганізатарамі конкурсу. Так, шматгадовыя стыпендыяткі клуба Крысціна Стараселец і Таццяна Клімовіч працягвалі дэманстраваць свой высокі клас, выйграўшы ў 2017 годзе чэмпіянат свету і чэмпіянат Еўропы сярод моладзі. Дарэчы, яны атрымаюць найбольшую стыпендыю (16720 рублёў у год), уключаючы надбаўку за прагрэс у выніках. Жаночая валейбольная каманда прабілася на п’едэстал юніёрскага чэмпіянату Еўропы. Прадстаўніцы пляжнай версіі дадзенага віду спорту Вікторыя Сакрэтава і Вікторыя Шалаеўская працягваюць прагрэсіраваць, дасягнуўшы ў гэтым годзе чвэрцьфіналу моладзевага чэмпіянату свету. Дзюдаіст Даніэл Мукетэ, лёгкаатлет Дзмітрый Набокаў і пяціборац Яраслаў Радзюк сталі наймацнейшымі на моладзевым кантынентальным форуме. Веласіпедыст Яўген Каралёк выйграў агульны залік Кубка свету ў трэкавай дысцыпліне «скрэтч». На юніёрскім першынстве Еўропы паспяхова выступілі беларускія лёгкаатлеты, дзе лепш за ўсіх сябе праявілі скакуны. У трайным скачку далей за ўсіх паляцела Віялета Скварцова, а Максім Недасекаў на рэкорднай для дадзенага турніру вышыні заваяваў залаты медаль.

Тым больш прыемна ўсведамляць, што сярод знакамітых чэмпіёнаў ёсць нашы студэнты і выкладчыкі. Гаворка ідзе пра студэнтку 1-га курса факультэта фізічнага выхавання Валадкевіч Кацярыну і яе трэнера, выкладчыка кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту Вінідзіктаву Святлану Міхайлаўну. Нагадаем, што ў 2017 годзе Кацярына стала чэмпіёнкай X Міжнароднага турніру па кіданнях ў Наваполацку і чэмпіёнкай юніёрскага Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы, які прайшоў 12-16 ліпеня ў Кеніі.

Жадаем Кацярыне і Святлане Міхайлаўне спартыўных поспехаў і прафесійнага росту!

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і спартыўнага клуба БрДУ імя А.С. Пушкіна

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта