ITE-2017 – будучыня надыходзіць сёння

Запрашаем наведаць I Міжнародную выставу-форум ITE-2017 «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі», што адбудзецца 29-30 лістапада ў г. Мінску.

ITE-2017 праводзіцца ў мэтах садзейнічання выкарыстанню і пашырэнню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у сістэме адукацыі і стане найбуйнейшай пляцоўкай для адкрытага дыялогу больш за 3000 удзельнікаў: прадстаўнікоў органаў кіравання сістэмы адукацыі, сусветных пастаўшчыкоў інфармацыйных тэхналогій, устаноў адукацыі.

Галоўнымі арганізатарамі выставы-форуму выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Галоўным інфармацыйна-аналітычным цэнтрам Міністэрства адукацыі. Спонсары і партнёры ITE-2017: кампаніі Softline, ZTE, MTC, Velcom, beCloud, Microsoft, Банк Развіцця, БДПУ і інш.

На ITE-2017 выступяць беларускія і замежныя спікеры – прадстаўнікі кампаній Apple, Microsoft, beCloud, Springer Nature, Асбіс, устаноў адукацыі БДПУ, БДУІР, БДУ, БДТУ, Навуковай бібліятэкі БНТУ, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і інш.

ITE-2017 арыентавана не толькі на кіраўнікоў дзяржаўных органаў, прадстаўнікоў IT-кампаній, выкладчыкаў, але і на актыўную моладзь, якая зацікаўлена ў развіцці і выкарыстанні сучасных IT-тэхналогій у адукацыйным працэсе.

У рамках выставы-форуму пройдзе мноства семінараў-прэзентацый, майстар-класаў, трэнінгаў і круглых сталоў. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць азнаёміцца з самымі новымі распрацоўкамі ў галіне адукацыі вядучых IT-кампаній.

Для ўсіх наведвальнікаў ITE-2017 будуць арганізаваны анлайн-турніры па наступных тэмах: славутасці Беларусі; правільныя пісьмо і маўленне; праверка лагічнага мыслення і эрудыцыі; забаўляльныя турніры (сучасная музыка, кіно) і інш. Пры рэгістрацыі кожны ахвотны атрымае картку ўдзельніка турніру з усёй неабходнай інфармацыяй.

Выстава-форум будзе праходзіць у Falcon Club (г. Мінск, пр. Пераможцаў, 20). Наведаць ITE-2017 можа любы ахвотны, папярэдне прайшоўшы бясплатную рэгістрацыю на сайце ite.unibel.by.

Аддзел рэалізацыі міжнародных праектаў
Установы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь»

Падзяліцца: