Інфармацыйна-метадычная выстава, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам

З 1 па 4 снежня 2017 года выкладчыкамі кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі псіхолага-педагагічнага факультэта і студэнтамі, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка», была праведзена інфармацыйна-метадычная выстава, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Мэта выставы – прыцягненне ўвагі студэнцкай моладзі да праблемы ВІЧ/СНІД і фарміраванне этычных нормаў у адносінах студэнтаў да ВІЧ-інфіцыраваных людзей і хворых СНІДам.

На інфармацыйна-метадычнай выставе былі паказаны самыя разнастайныя экспанаты, тэматычна звязаныя з праблемамі ВІЧ/СНІД: студэнцкія праекты, буклеты, распрацоўкі інтэрактыўных гульняў для правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па праблеме ВІЧ/СНІД сярод непаўналетніх, флаеры, малюнкі, паштоўкі і нават посуд. У рамках выставы была арганізавана віктарына «А ці ўсё Вы ведаеце пра ВІЧ/СНІД?», у якой прынялі ўдзел усе неабыякавыя да праблемы наведвальнікі выставы.

Прыемна ўсведамляць, што на псіхолага-педагагічным факультэце працуюць і вучацца людзі, якія разумеюць усе складанасці, звязаныя з пандэміяй ВІЧ/СНІДу, і гатовыя прымаць прафілактычныя меры па недапушчэнні распаўсюджвання гэтай хваробы ў нашым грамадстве.

Г.М. Ткачук, старшы выкладчык
кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі

Падзяліцца: