III міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя «Слова ў мове, маўленні, тэксце»

17 мая 2019 г. у межах Дзён славянскага пісьменства і культуры ў БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася III міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя «Слова ў мове, маўленні, тэксце», арганізаваная кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства. У гэтым годзе канферэнцыя была прысвечана 1000-годдзю горада Брэста, таму яе адкрываў верш Віктара Гарадзея «Адкуль Бярэсце», які пранікнёна прачытала вучаніца 8 класа сярэдняй школы № 15 г. Брэста (філіял кафедры агульнага і рускага мовазнаўства) Кацярына Гудзей. Рыгор Пракопчык, студэнт II курса філалагічнага факультэта, удзельнік вакальнай студыі «Ступені» БрДУ імя А.С. Пушкіна, выканаў беларускую народную песню «Гуканне вясны», а затым прагучала прызнанне ў любові гораду-юбіляру «Мой Брэст падобны аркестру» ад пераможцы адкрытага ўніверсітэцкага конкурсу прамоўніцкага майстэрства «Майстар Слова – 2019» Зараны Ярмалюк (студэнтка ІІ курса філалагічнага факультэта).

У гэтым годзе ўпершыню кафедра агульнага і рускага мовазнаўства дала магчымасць выступіць на міжнароднай студэнцкай канферэнцыі пераможцам завочнай алімпіяды «Крокі ў лінгвістыку». На ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі навучэнцы педагагічных класаў Брэсцкай вобласці атрымалі заслужаныя дыпломы, медалі і прызы.

Загадчык кафедры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Барысаўна Пераход ва ўступным слове расказала пра разнастайныя формы студэнцкага навуковага жыцця, дасягненні студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна ў гэтай сферы. Вольга Барысаўна цёпла прывітала ўдзельнікаў канферэнцыі, асабліва яе гасцей.

Праграма канферэнцыі ўключала 153 даклады, 5 з якіх прагучалі на пленарным пасяджэнні. Удзельнікамі навуковага мерапрыемства сталі студэнты, школьнікі (пераможцы алімпіяды), магістранты, аспіранты, маладыя выкладчыкі з 25 навучальных і навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Рэспублікі Польшча.

На пленарным паседжанні прагучалі даклады па ўсіх напрамках праблемнага поля канферэнцыі. Аб слове як сродку выражэння моўнай асобы, а таксама аб значнасці моўнай адзінкі ў структуры і семантыцы тэксту расказала Анастасія Куншцель (БрДУ імя А.С. Пушкіна) у дакладзе «Ад’ектыўная палітра паэтычных твораў Ганны Ахматавай» (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства кандыдат філалагічных навук А.Ю. Яніцкая). Цікавыя факты аб анамастыконе Брэсцкай вобласці слухачы пачулі з даклада «Вербалізацыя фонавых ведаў у прэцэдэнтных эргавіконімах Брэстчыны» Яны Ладуцька (БрДУ імя А.С. Пушкіна, навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства кандыдат філалагічных навук Л.А. Гадуйка). Магістрант спецыяльнасці «Журналістыка» БрДУ імя А.С. Пушкіна Антон Папоў асвятліў тэму «Брэст і Брэстчына ў мове, літаратуры, гісторыі, культуры», расказаўшы аб аўтарскім праекце В. Сарычава «У пошуках страчанага часу» (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры рускай літаратуры і журналістыкі кандыдат філалагічных навук С.С. Клундук). Тэма «Слова і гісторыка-культурны кантэкст» была па-рознаму раскрыта ў дакладзе госці з БДУ Настассі Цюшкевіч «Моладзевы слэнг у сучаснай лінгвістыцы» (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання кандыдат філалагічных навук С.В. Зелянко) і ў даследаванні студэнткі выпускнога курса філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта Анастасіі Юнаш «Канцэпт «дом» у моўнай свядомасці рускіх (па матэрыялах інтэрнэт-рэсурсаў)» (навуковы кіраўнік – загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства кандыдат філалагічных навук В.Б. Пераход).

У другой палове дня праца канферэнцыі працягнулася на пасяджэннях шасці секцый (9 падсекцый), дзе прагучалі шматлікія даклады і адбыліся плённыя дыскусіі. Вынікам навуковага мерапрыемства стане зборнік матэрыялаў.

А ў суботу, 18 мая, для гасцей канферэнцыі былі арганізаваны цікавыя экскурсіі па горадзе і крэпасці.

Фелькіна В.А., кандыдат філалагічных навук,
дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта