І зноў на п’едэстале гонару!

Стасюк ІльяДадзекаў Маўлабердзі З 12 па 14 красавіка ў г. Гродна прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды–2018 па грэка-рымскай барацьбе. У спартыўнай зале барацьбы ГУ «Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву» сабраліся студэнты-спартсмены з 22 ВНУ Беларусі.

Па выніках вымотвальных сутычак студэнты нашага ўніверсітэта двойчы выходзілі на п’едэстал гонару:

III месца ў вагавой катэгорыі да 87 кг – Стасюк Ілья, 2 курс, факультэт фізічнага выхавання;

III месца ў вагавой катэгорыі да 55 кг – Дадзекаў Маўлабердзі, 4 курс, геаграфічны факультэт.

Віншуем рабят і трэнера каманды, старшага выкладчыка кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту Ігара Іосіфавіча Глебіка з гэтымі невялікімі, але вельмі значнымі перамогамі!!!

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба

Падзяліцца: