Фестываль «Неруш роднага слова»

Яна вечная, бо ўся яна як наш характар.
Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці,
яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх
жалезную мужнасць і сілу.
І, як быццам дамогшыся свайго, б’е,
як перапёлка ў жыта́х – мякка, а за тры вярсты чуваць.
 «Эль» – як салодкае віно,
«дзе» – як шкляной палачкай па крышталю,
мяккае «с», як соннае ціўканне сінічкі ў гнязде.
І побач «р», як гарошына ў свістку,
і доўга, спявуча, адкрыта гучаць галосныя.
А «г» прыдыхае так ласкава,
як маці на лобік дзецку, каб перастаў сніць дрэнны сон.

У. Караткевіч

Свята беларускага слова, старадаўняга, неўміручага, мілагучнага – фестываль «Неруш роднага слова» – прайшло на філалагічным факультэце 20 снежня 2019 года. Арганізатары фестывалю – кафедра беларускай філалогіі і студэнты III курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія».

Мэта фестывалю – паказаць вобразнасць, самабытнасць, адметнасць беларускіх слоў; адкрыць «залацінкі» народнай мудрасці; прадэманстраваць мілагучнасць слова, пачуць жывое слова беларусаў-палешукоў у аўдыя- і відэазапісах.

Гасцямі фестывалю былі навучэнцы філіяла кафедры ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Брэста імя У. М. Карвата» і ДУА «Сярэдняя школа № 29», якія паспрабавалі свае сілы ў складанні прыказак, адгадванні значэнняў гаваркіх слоў, загадак. Выхаванцы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Гнуда Жанны Мікалаеўны – Валанцэвіч Веста, Вырвіч Раман, Рэчыц Іван, Кавальчук Дамініка («СШ № 29») – сталі актыўнымі ўдзельнікамі фестывалю і прачыталі ўрыўкі з паэмы В. Дэбіша «Шамятоўка».

Гнуткая і цвёрдая, гаючая, спеўная, цёплая, праўдзівая, адвечная, гучная, высокародная беларуская мова прагучала ў песнях, прыпеўках, вершах, а таксама ў імпрэзе па творы У. Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц» тэатральнага гуртка «Эпізод Ў-нескладовік» (мастацкі кіраўнік Шчэрба С. М.).

Кафедра беларускай філалогіі

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта