Дзень самакіравання: вучыцца лягчэй, чым вучыць

Дзень самакіравання ў нашым універсітэце традыцыйна адбыўся 17 лістапада. Выбраныя з ліку навучэнцаў юнакі і дзяўчаты прыклалі максімум намаганняў, каб годна справіцца з абавязкамі выкладчыкаў, дэканаў і кіраўніцтва БрДУ.

Студэнты, якія сталі на адзін дзень выкладчыкамі, грунтоўна рыхтаваліся да лекцый і семінараў, стараліся ўпэўнена весці заняткі і з хваляваннем выступалі на нарадах у дэканаў, прарэктараў і рэктара. Дублёры выкладчыкаў адзначылі, што правядзенне Дня самакіравання – вельмі важнае мерапрыемства, і пераканаліся, што вучыцца лягчэй, чым вучыць. Студэнт 3 курса фізіка-матэматычнага факультэта Павел Аліхвер сказаў, што быў рады выступіць у ролі педагога, адчуць на сабе, як цяжка часам выкладчыку мець зносіны са студэнтамі. «Таксама было цікава пачуць меркаванне аб сабе як аб педагогу, бо хутка мне трэба будзе штодзень весці ўрокі ў школе», – заўважыў ён.

Адказна падышлі да правядзення Дня самакіравання не толькі дублёры выкладчыкаў, але і дублёры кіраўніцтва факультэтаў і ўніверсітэта. У ходзе пасяджэнняў яны скрупулёзна вывучылі перспектывы развіцця студэнцкай навукова-даследчай дзейнасці, захаванне навучэнцамі патрабаванняў лакальных нарматыўных прававых актаў, што рэгламентуюць працу ва ўніверсітэце, акадэмічную непаспяховасць студэнтаў і шэраг іншых тэм.

Вядома, самай складанай і адказнай была праца ў дублёра рэктара. Студэнтка 3 курса фізіка-матэматычнага факультэта Яніна Прыбытка, якая выступіла ў гэтай ролі, упэўнена, што быць кіраўніком вельмі складана. «Прымаць грамадзян, вырашаць пытанні рознага характару і ўвесь час трымаць руку на пульсе – задача цяжкая, але, спадзяюся, я з ёй справілася добра», – падзялілася ўражаннямі дзяўчына.

У цэлым дублёры папрацавалі на славу. У рамках Дня самакіравання таксама адбыліся розныя творчыя мерапрыемствы: фотавыставы, акцыі, фізкультхвілінкі, караоке-батл, дэфіле, брэйн-рынгі, конкурсы і віктарыны.

Завяршыўся Дзень самакіравання выніковым сходам кіраўніцтва ўніверсітэта разам з камандай дублёраў. Кіраўніцтва нашай alma mater адзначыла, што нашы студэнты справіліся з пастаўленымі задачамі паспяхова, таму што з’яўляюцца адказнымі і мэтанакіраванымі. Рабяты, у сваю чаргу, падзякавалі прадстаўнікам рэктарата за набыты вопыт і за шанс паспрабаваць сябе ў новай ролі.

Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта