Дзень маладой сям’і “Шчаслівыя разам!”

У рамках Тыдня моладзі калектыў БрДУ імя А.С. Пушкіна далучыўся да Дня маладой сям’і “Шчаслівыя разам!”. Падчас дыскусійнай пляцоўкі па тэме “Маладая сям’я – крышталь грамадства” студэнты ўніверсітэта, у тым ліку замежныя, якія ўзялі шлюб, і кіраўніцтва БрДУ акцэнтавалі ўвагу на тым, што сям’я – гэта крыніца жыццёвых сіл і натхнення. Маладым людзям, якія ўжо адшукалі свае другія палавінкі, прафсаюзны камітэт студэнтаў уручыў салодкія падарункі.

Падзяліцца: