Дабрачынны марафон “Усе фарбы жыцця для цябе”

Студэнты-валанцёры БрДУ імя А.С. Пушкіна 24 чэрвеня прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім Дні дабра “Твары дабро” (у рамках Тыдня моладзі “Час выбраў нас!”).

У цэнтры ўвагі студэнтаў універсітэта аказаліся выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу г. Брэста, для якіх быў праведзены дабрачынны марафон “Усе фарбы жыцця для цябе”. Студэнты забаўлялі дзяцей творчымі заданнямі, віктарынамі, конкурсамі, далучалі іх да развіццёвых гульняў.

Валанцёры не першы раз наведваюць юных жыхароў Брэстчыны, таму чарговы візіт быў сустрэты захопленымі дзіцячымі позіркамі і радаснымі ўсмешкамі.

Такія сустрэчы вучаць дзяцей будаваць зносіны са старэйшымі, адаптавацца ў грамадстве і засвойваць правілы паводзін.

  

Падзяліцца: