Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

2017 год, які з’яўляецца Годам навукі ў Беларусі, адметны юбілеем сусветнай значнасці, што ўнесены ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА – 500-годзем беларускага кнігадрукавання. У 1517 г. асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую і ўсходнеславянскую кнігу «Псалтыр». 14–15 верасня 2017 г. у Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадрукавання», які прайшоў пад патранатам ЮНЕСКА. Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, суарганізатарамі – Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва, Бібліятэчная асамблея Еўразіі пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД і шэрагу іншых партнёраў. Удзел у кангрэсе прынялі больш за 600 аўтарытэтных спецыялістаў устаноў культуры, навукі і адукацыі з 24 краін свету.

Асноўнай тэмай у час пленарнага і секцыйных пасяджэнняў, «круглых сталоў» была асоба Ф. Скарыны, яго дзейнасць і спадчына. Сярод удзельнікаў кангрэса быў загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч, які прадставіў даклад аб ушанаванні памяці Ф. Скарыны ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. На адкрытай падчас кангрэса міжнароднай выстаўцы «Францыск Скарына і яго эпоха» экспанаваліся арыгіналы і факсіміле першых друкаваных кніг ХVXVII стст., у тым ліку Біблія Іагана Гутэнберга (1450-я гг.), а таксама арыгінальныя пражскія і віленскія выданні Ф.Скарыны 1517–1525 гг. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кафедра гісторыі славянскіх народаў

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта