Бронзавыя малайцы

З 30 сакавіка па 1 красавіка 2018 года ў сталіцы нашай Радзімы прайшоў Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па спартыўнай аэробіцы, які сабраў у гульнявой зале спартыўнага комплексу БДУ лепшых спартсменаў нашай краіны ў гэтым відзе спорту. У праграму першынства ўвайшлі як сольныя выступленні, так і спаборніцтвы змешаных пар, трыа, груп.

Два дні тры судзейскія брыгады: суддзі, якія ацэньваюць выкананне праграмы, суддзі, што ацэньваюць артыстычнасць, і суддзі, якія ацэньваюць складанасць праграмы – уважліва назіралі за рабятамі, каб вылучыць лепшых з лепшых.

Суддзі, якія ацэньваюць выкананне, карыстаючыся сістэмай збавак за няправільна выкананыя базавыя крокі і гімнастычныя элементы, што ўваходзяць у кампазіцыі, выносілі выніковыя балы ўдзельнікам спаборніцтваў па формуле “10 – збаўкі”.

Судзейская брыгада, якая ацэньвае артыстычнасць, выносіла балы удзельнікам спаборніцтваў па наступных крытэрыях: змест блокаў аэробных рухаў, элементаў складанасці, пераходаў і падтрымак; практычнае выкарыстанне музыкі; змест камбінацый аэробных рухаў (крокі/рукі); выкарыстанне спаборніцкай пляцоўкі; прэзентацыя праграмы.

Адзнака па складанасці выводзілася шляхам падсумоўвання кошту ўсіх элементаў, якія ўваходзяць у праграму, а затым дзялення гэтай сумы напалову. Такім чынам памяншаецца значэнне ацэнкі за цяжкасць праграмы, прымушаючы спартсменаў надаваць асноўную ўвагу правільнаму выкананню кампазіцыі, яе артыстычнасці і эмацыйнасці.

Па выніках спаборніцтваў нашы студэнты-спартсмены (Шчурко Анастасія, факультэт фізічнага выхавання, 1 курс, і Манюкевіч Андрэй, фізіка-матэматычны факультэт, 1 курс) занялі III месца ў намінацыі «змешаныя пары».

Таксама з 30 сакавіка па 1 красавіка ў турэцкай Антальі прайшоў міжнародны турнір па стральбе з лука. У ім прынялі ўдзел спартсмены з 13 краін свету. У складзе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь студэнтка 1 курса факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Куратнік Аляксандра заняла III месца.

Рабяты, малайцы! Вы наш гонар!

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта