БрДУ імя А.С. Пушкіна адкрывае свае дзверы юным даследчыкам

23 лістапада 2018 г. у канферэнц-зале экспазіцыі «Зімовы сад» нашага ўніверсітэта адбылася навуковая канферэнцыя студэнтаў і навучэнцаў ліцэяў, гімназій і сярэдніх школ горада Брэста «БрДУ імя А.С. Пушкіна ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь». Гэтая канферэнцыя стала добрай традыцыяй сустрэч студэнтаў універсітэта з інтэлектуальнай элітай навучэнцаў такіх устаноў агульнай адукацыі горада, як ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна, Брэсцкі абласны ліцэй П.М. Машэрава, гімназіі № 1, 2, 3, 4, 5, 6 і сярэднія школы № 7, 9, 37.

Падчас канферэнцыі навучэнцы зачыталі даклады аб праведзеных імі навуковых даследаваннях, даведаліся пра факультэты і спецыяльнасці нашага ўніверсітэта, цікавыя і насычаныя дні студэнцкага жыцця, пра арганізацыю вучэбнай і навуковай дзейнасці студэнтаў універсітэта.

Падобныя канферэнцыі, несумненна, з’яўляюцца вельмі плённымі, бо, па-першае, даюць магчымасць маладым даследчыкам падзяліцца вынікамі сваіх дасягненняў і, па-другое, дапамагаюць старшакласнікам, будучым абітурыентам, у выбары іх далейшага шляху.

Лілія Яўгенаўна Леванюк,
старшы выкладчык кафедры замежных моў

Падзяліцца: