Адзінства пакаленняў на ўсе часы

27 кастрычніка ў Цэнтры моладзевай творчасці адбыўся ўрачысты вечар «Адзінства пакаленняў на ўсе часы», прысвечаны 72-му Дню нараджэння БрДУ імя А.С. Пушкіна. Прывітанне рэктара, цырымонія ўзнагароджання, канцэртная праграма і фотазона ідэальна дапоўнілі адзін аднаго як складнікі свята. У ліку ганаровых гасцей урачыстасць наведаў памочнік Прэзідэнта па Брэсцкай вобласці В.М. Герасімаў.

Рэктар універсітэта Г.М. Сендзер павіншавала ўсіх прысутных са святам. Яна з гонарам адзначыла, што з году ў год поспехі нашага ўніверсітэта памнажаюцца, і выказала ўпэўненасць у тым, што скарбонка дасягненняў нашай alma mater будзе нязменна папаўняцца.

У цёплай атмасферы прайшло ўшанаванне лепшых работнікаў універсітэта. Яны былі ўзнагароджаны граматамі, падзякамі і памятнымі падарункамі за поспехі ў навукова-даследчай, вучэбна-метадычнай, ідэалагічнай і выхаваўчай працы, за прафесійнае і адказнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў і за плённую працу. Ганаровай граматы ўніверсітэта была ўдастоена дацэнт кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат педагагічных навук В.М. Мядзведская. На ўрачыстым вечары былі ўзнагароджаны і лаўрэаты прэмій імя першых прафесараў нашай alma mater: у галіне сацыяльных і гуманітарных навук – прэміі імя У.А. Калесніка (прафесар кафедры псіхалогіі развіцця, кандыдат псіхалагічных навук І.Я. Валітава); у галіне прыродазнаўчых навук – прэміі імя С.Г. Кандрацені (дацэнты кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека, кандыдаты біялагічных навук М.К. Саванеўскі і Г.Я. Хоміч).

Паводле традыцыі лепшыя студэнты – уладальнікі імянных стыпендый – таксама былі адзначаны кіраўніцтвам універсітэта. Прыемны момант – уручэнне падзяк бацькам гэтых навучэнцаў за выхаванне неардынарных, перспектыўна думаючых людзей, годных грамадзян краіны.

Канцэртная праграма гарманічна абрамляла ўрачыстасць. Выступленні творчых калектываў горада, нашых спартсменаў і артыстаў (узорнага ансамбля эстрадна-спартыўнага танца «Чорны лотас», Кацярыны Граноўскай і Аляксандра Жарына, Вольгі Маразюк і Ксеніі Пухнарэвіч, вакальнага трыа «Рух» і інш.) падарылі гасцям свята нямала станоўчых эмоцый.

Фінальным акордам ўрачыстага вечара стала масавае выкананне песні на матыў «Каманда маладосці нашай», якое ў чарговы раз даказала, што наша ўніверсітэцкая сям’я – самая дружная і згуртаваная каманда, якая працуе на карысць краіны, і што адзінства нашых пакаленняў – на ўсе часы.

Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта