Адкрыты турнір па дзюдо

28 лютага пачалося ўзважванне ўдзельнікаў адкрытага турніру па дзюдо Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Спаборніцтвы мелі актуальны характар, будучы накіраванымі ў першую чаргу на адбор наймацнейшых спартсменаў у зборную каманду ўніверсітэта, а таксама на папулярызацыю і развіццё барацьбы ў сценах нашага ўніверсітэта, у тым ліку і сярод замежных студэнтаў, у якіх, дарэчы, гэты від спорту вельмі папулярны.

1 і 2 сакавіка рабяты спаборнічалі ў сямі вагавых катэгорыях сярод юнакоў і трох вагавых катэгорыях сярод дзяўчат.

Першы дзень спаборніцтваў быў прысвечаны асабістым паядынкам, а другі – камандным спаборніцтвам «сценка на сценку». Удзельнікі прадэманстравалі цудоўную кідковую тэхніку і выдатны ўзровень падрыхтоўкі.

У цэлым у спаборніцтвах прыняло ўдзел каля 100 спартсменаў. Мужна змагаліся за перамогу прадстаўнікі нашага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, БФСТ «Дынама», ГА «Спартыўны клуб "Бусідо"», Брэсцкае вучылішча алімпійскага рэзерву, СДЮШАР № 1 г. Брэста.

Спаборніцтвы прайшлі на высокім прафесійным узроўні. Выдатная адзнака арганізацыі мерапрыемства была дадзена старшым трэнерам Брэсцкай вобласці па дзюдо Вячаславам Сцяпанавічам Рысем.

Паводле слоў галоўнага суддзі спаборніцтваў, старшага выкладчыка кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту Ігара Іосіфавіча Глебіка, спаборніцтвы прайшлі на добрым арганізацыйным узроўні і паслужылі выдатнай практыкай для студэнтаў-спартсменаў і студэнтаў, якія абслугоўвалі турнір у якасці суддзяў.

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў атрымалі дыпломы ўніверсітэта і медалі ад прафсаюзнага камітэта студэнтаў. У недалёкай будучыні ва ўніверсітэце плануецца правядзенне спаборніцтваў па вольнай барацьбе, барацьбе самба і грэка-рымскай барацьбе.

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта