Адкрыццё Тыдня псіхалогіі ў БрДУ імя А.С. Пушкіна

Старт Тыдня псіхалогіі, які праходзіць у БрДУ імя А.С. Пушкіна з 30 кастрычніка па 4 лістапада, быў дадзены адкрыццём выставы псіхалагічнай літаратуры «У гармоніі з сабой і светам» у фае вучэбнага корпуса № 1. На выставе, арганізаванай бібліятэкай універсітэта, была прадстаўлена экспазіцыя навучальных і навуковых выданняў выкладчыкаў нашага ўніверсітэта і іншых беларускіх і замежных аўтараў па папулярнай псіхалогіі, псіхалагічнай дыягностыцы, карэкцыі, псіхалагічным кансультаванні і інш.

У першы дзень Тыдня псіхалогіі адбыўся і круглы стол «Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай працы з непаўналетнiмi, схільнымі да дэвіянтных паводзін ва ўстановах адукацыі». Намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы і куратары навучальных груп сумесна са спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы нашага ўніверсітэта, а таксама ўстаноў адукацыі і інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста змаглі абмеркаваць за круглым сталом пытанні арганізацыі работы па прафілактыцы і карэкцыі дэвіянтных (дэлінквентных) паводзін сярод непаўналетніх навучэнцаў.

З прывітальным словам перад калегамі і гасцямі ўніверсітэта выступіла кіраўнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Кошык Таццяна Мікалаеўна. Яна адзначыла актуальнасць тэмы круглага стала і падкрэсліла важнасць эфектыўнай прафілактычнай і карэкцыйнай працы з непаўналетнімі студэнтамі нашага ўніверсітэта, а таксама вопыту ўзаемадзеяння сістэм агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі ў гэтым пытанні.

Дзяржаўны служачы інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста Пальянчук Валерый Сяргеевіч правёў статыстычны аналіз правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх у горадзе (у прыватнасці, у Ленінскім раёне).

Вопытам працы ўстаноў адукацыі ў вырашэнні праблем непаўналетніх з дэвіянтнымі формамі паводзін, а таксама эфектыўнымі формамі прафілактычнай працы падзялілася педагог сацыяльны ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Брэста» Готліб Алена Фалькаўна.

Пра асаблівасці псіхалагічнай падтрымкі сем’яў непаўналетніх навучэнцаў з дэвіянтнымі (дэлінквентнымі) паводзінамі (схільных да дэвіянтных паводзін) расказала педагог-псіхолаг ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Брэста» Сельвісюк Кацярына Валянцінаўна.

Сярод запрошаных была і педагог-псіхолаг ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Брэста» Кадэнская Таццяна Аляксандраўна. У яе выступленні акцэнтавалася ўвага на найбольш эфектыўных формах і метадах працы па прафілактыцы суіцыдальных паводзін сярод непаўналетніх.

Заключным стаў даклад педагога-псіхолага БрДУ імя А.С. Пушкіна Ануфрыкавай Наталлі Сяргееўны. Яна агучыла накірункі карэкцыйнай працы сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўніверсітэта з непаўналетнімі навучэнцамі, схільнымі да дэвіянтных паводзін.

Удзельнікі круглага стала адзначылі, што для такога актуальнага пытання часу, адведзенага на мерапрыемства, было недастаткова, а таксама падкрэслілі важнасць і мэтазгоднасць правядзення мерапрыемстваў у дадзеным фармаце на працягу ўсяго навучальнага года.

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта