Аспiрантура

Мэтавая аспірантура пры Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна адкрыта загадам Дзяржаўнага камітэта СССР па народнай адукацыі ад 31 ліпеня 1991 года.

Аспірантура – I ступень паслявузаўскай адукацыі, накіраваная на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць навыкамі планавання і самастойнага правядзення навуковых даследаванняў, глыбокімі тэарэтычнымі ведамі, якія дазваляюць падрыхтаваць кваліфікацыйную навуковую працу (дысертацыю) на саісканне вучонай ступені кандыдата навук. На I ступені паслявузаўскай адукацыі рэалізуецца адукацыйная праграма аспірантуры, якая забяспечвае атрыманне навуковай кваліфікацыі «Даследчык».

Адукацыйныя праграмы аспірантуры рэалізуюцца ў дзённай або завочнай формах атрымання адукацыі, а таксама ў форме саіскальніцтва.

Мэтай падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў аспірантуры ўніверсітэта з’яўляецца падрыхтоўка рэзерву выкладчыцкіх кадраў для кафедраў БрДУ, а таксама для іншых устаноў адукацыі і арганізацый.

Нарматыўныя прававыя акты рэспубліканскага ўзроўню

Лакальныя нарматыўныя акты

Адукацыйны працэс

Праграмы-мінімум кандыдацкіх экзаменаў

Конкурсы і гранты

Прыём у аспірантуру

Спецыяльнасці

  01.00.00 Фізіка-матэматычныя навукі
  01.01.00 Матэматыка
1 01.01.01 Рэчыўны, комплексны і функцыянальны аналіз
2 01.01.02 Дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне
3 01.01.07 Вылічальная матэматыка
  03.00.00 Біялагічныя навукі
4 03.01.04 Біяхімія
5 03.02.01 Батаніка
6 07.00.02 Айчынная гісторыя
  10.00.00 Філалагічныя навукі
  10.01.00 Літаратуразнаўства
7 10.01.01 Беларуская літаратура
  10.02.00 Мовазнаўства
8 10.02.01 Беларуская мова
  13.00.00 Педагагічныя навукі
9 13.00.01 Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі
10 13.00.02 Тэорыя і методыка навучання і выхавання (матэматыка)
11 13.00.08 Тэорыя і методыка прафесійнай адукацыі
  19.00.00 Псіхалагічныя навукі
12 19.00.07 Педагагічная псіхалогія
13 19.00.13 Псіхалогія развіцця, акмеалогія
  25.00.00 Навукі аб Зямлі
14 25.03.01 Фізічная геаграфія і біягеаграфія, геаграфія глеб і геахімія ландшафтаў
15 25.03.02 Эканамічная, сацыяльная, палітычная і і рэкрэацыйная геаграфія

Мароз Людміла Васільеўна
загадчык аспірантуры
Адрас бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 209 г. Брэст, 224016
Тэлефон (+375 162) 21-92-43
E-mail aspirant@brsu.by