Студэнцкае навуковае таварыства

Асобай формай далучэння студэнтаў да навуковай працы з’яўляецца дзейнасць студэнцкага навуковага таварыства (СНТ). Ва ўніверсітэце дзейнічае СНТ, у склад якога ўваходзяць старшыні ўсіх факультэтаў універсітэта. Акрамя таго, СНТ дзейнічае на кожным факультэце. Праца СНТ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі працы СНТ факультэтаў на навучальны год. У склад факультэцкіх СНТ уваходзяць найбольш актыўныя ў навуковай дзейнасці студэнты; узначальваюць СНТ факультэтаў старшыні, якія выбіраюцца з ліку студэнтаў. Асноўныя напрамкі работы СНТ факультэтаў: прапаганда навуковых даследаванняў у студэнцкім асяроддзі, падрыхтоўка і правядзенне навукова-арганізацыйных мерапрыемстваў розных узроўняў.

Студэнцкія навуковыя таварыствы факультэтаў