Падача дакументаў і заявы анлайн

1. Спампаваць і запоўніць ЗАЯВУ для замежнікаў (ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ) або ЗАЯВУ для замежнікаў (МАГІСТРАТУРА) аб прыёме.

2. Да заявы прыкласці дакументы, неабходныя для паступлення, у электроннай форме (кожны дакумент на папяровым носьбіце, атрыманы шляхам сканіравання ці фатаграфавання)

Пералік дакументаў, неабходных для паступлення:

  • Копія грамадзянскага пашпарта (стр. 2–5)
  • Копія міжнароднага пашпарта
  • Копія пасведчання аб нараджэнні
  • Копія дакумента аб адукацыі з указаннем прадметаў, якія вывучаліся, і атрыманых па іх адзнак (балаў) – пры ўмове прызнання ў прынятым парадку гэтых дакументаў у Рэспубліцы Беларусь
  • Медыцынская даведка аб стане здароўя (з краіны знаходжання)
  • Сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі (з краіны знаходжання)

Да пералічаных дакументаў на замежнай мове адначасова дадаецца іх пераклад на беларускую ці рускую мову, засведчаны натарыяльна.

3. Спампаваць і запоўніць АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА, у якім замежны грамадзянін абавязваецца на працягу першага месяца пасля прыезду ў краіну:

  • прад’явіць ва ўстанову адукацыі арыгіналы дакументаў, неабходных для паступлення;
  • прайсці абавязковае медыцынскае абследаванне (па накіраванні ўніверсітэта), якое пацвярджае адсутнасць медыцынскіх супрацьпаказанняў для вучобы ў Рэспубліцы Беларусь.

Дакументы, пералічаныя ў пунктах 1–3, накіраваць у выглядзе электроннага паведамлення на адрас электроннай пошты int-pri@brsu.by як архівіраваны файл.

У электронным паведамленні ўказаць нумар мабільнага тэлефона, а таксама адрас электроннай пошты для зваротнай сувязі.

Інструкцыя па дабаўленні файлаў у архіў

  • Выдзеліце файлы, якія хочаце змясціць у архіў.
  • Націсніце на любы з выдзеленых файлаў правай кнопкай мышы. Па ўмоўчванні архіў будзе мець тое ж імя, што і файл, на які вы націснулі. Пасля стварэння архіў можна будзе перайменаваць.
  • У кантэкстным меню выберыце Адправіць  → Сціснутая ZIP-папка.